Прычыны абагаўлення сонца трэба шукаць у тым, што далёкія продкі не маглі растлумачыць сам факт узнікнення жыцця на зямлі. Таму сонца, якое, па іх уяўленню,сімвалізавала жыццядзейны пачатак, займала адметнае месца ў філасофскай мадэлі Сусвету.
Семантыка міфалагемы Месяца больш складаная, чым іншых нябесных свяціл. Антрапаморфны месяц здольны прыносіцт людзям дабро і шкоду, пасылаць хваробу і вылечваць яе, садзейнічаць у пэўныя часы эфектыўнасці лекавых траў, забяспечваць месцамі памершыя душы, уплываць на рост раслін, жывёл і людзей, прадказваць лёс, падзеі і здарэнні і г. д.
Старажытная міфалогія беларусаў уваходзіла ва ўсе сферы жыцця грамадства, утвараючы сінкрэтычнае цэлае. Элементы старажытнай міфалогіі захоўваліся ў традыцыйнай культуры беларускага сялянства пачатку ХХ стагоддзя, таму ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці архетып сонца і месяца атрымлівае новае семантычнае папаўненне: асацыіруе сабою сапраўднае міфічнае свяціла, якое дапамагае людзям, выступае ў якасці сацыяльнага “медыятара” ў адносінах паміж багатымі і беднымі, у маральна-этычным аспекце з’яўляецца сімвалам дабра, шчасця, што дае магчымасць зрабіць выснову аб складаным і адметным поглядзе першапродкаў на прыродныя і сацыяльныя з’явы.
У народнай творчасці раскрываюцца міфапаэтычныя ўяўленні пра адносіны паміж сонцам, дажджом, маланкай, і ўсё гэта адлюстравана ў дэкоры розных вырабаў. У народным арнаменце Сонца як галоўнае боства ў многіх народаў старажытнасці, у тым ліку і ў беларусаў, здаўна з’яўляецца асноўным элементам у арнаментыцы вырабаў побытавага, мастацкага прызначэння. У разьбе па дрэве матыў сонца набыў выгляд шматпраменнага кола-разеткі, якім аздаблялі побытавыя рэчы.
Спіс літаратуры
1. Аксамітаў, А. М. Прыказкі і прымаўкі: тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / А. М. Аксамітаў. — Мінск: Бел. навука, 2000, — С. 320
2. Грынблат, М. Я. Загадкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 363с.
3. Грынблат, М. Я. Казкі / М.Я. Грынблат, А. І. Гурскі. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 423с.
4. Духовная культура Полесья на общеславянском фоне / состав С. А. Токарев. — М.: Наука, 1986. — с.8-11
5. Жорава, Н. У. Загляне сонца і ў наша аконца / Н. У. Жорава //Роднае слова. — 2005. — №3. — С.8-11
6. Иванов, В. В. Солярные мифы: мифы народов мира / В. В. Иванов. — М.: Наука, 1992. — С.461-462
7. Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с
8. Казакова, І. В. Беларускі фальклор: вучэбны дапаможнік/ І. В. Казакова. — Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2007. — С.10-25
9. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. А. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985. — 631.с
10. Лак, Э. Славянская мифология: энциклопедический словарь / Э. Лак. — М.: Наука, 1997. — С.47
11. Лепешаў, І. М. Слоўнік беларускіх прыказак: Даведнік / І. М. Лепешаў, М.І. Якалцэвіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1974, — 511с
12. Ліцьвінка, В. Комплекснае даследванне фальклору і этнакультуры палесся: матэрыялы II Міжнароднай навуковай канферэнцыі 14-15 красавіка 2005 / В. Ліцьвінка — Мінск: выдав. Цэнтр БДУ, 2005. — 338с
13. Малашук, І. М. Адлюстраванне міфалагічных уяўленняў у каляднай абраднасці беларусаў / І. М. Малашук. — Віцебск: Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава, 2002. — С. 212-215
14. Малашук, І. М. Архетып сонца ў беларускім фальклоры / І. М. Малашук — Мінск: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, 2003, — С.10-14
15. Малашук, І. М. Канцэпт салярнасці ў беларускім вяселлі / І. М. Малашук // веснік БрГТу. — 2002. — № 6. — С. 75-79
16. Малашук, І. М. Малыя жанры ў сістэме традыцыйнай культуры беларусаў: праблема архетыпа сонца ў загадках / І. М. Малашук // Народныя традыцыі і нацыянальная культура: Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. — Мінск: Беларускі педагагічны універсітэт імя М. Танка, 2001. — Кн. 1. — С. 95-98
17. Малашук, І. М. Сонца ў жніўных песнях беларусаў /І. М. Малашук. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. Куляшова, 2001. — С. 92-96
18. Малашук, І. М. Сонца ў эпічных жанрах вуснапаэтычнай творчасці / І. М. Малашук // Гістарычны альманах. — 2002. — № 8. — С. 25-39
19. Пашкоў, Г. П. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя. Т. 2 /Г. П. Пашкоў. — Мінск: БелЭн, 2006. — 832 с
20. Санько, С. Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, І. Клімовіч. — Мінск: Беларусь, 2006. — 599 с
21. Токарев, С. А. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы. Исторические корни и развитие обычаев / С. А. Токарев, И. Н. Гроздова, Ю. В. Иванова, С. Я. Серов. — М.: Наука, 1983. — С. 105-114
22. Толстая, С. М. Солнце играет: Славянский и балканский фольклор / С. М. Толстая. – М.: Наука, 1986, — С. 25
23. Топорков, А. Л. Солнце: славянская мифология / А. Л. Топорков. — М.: Наука, 1995. — С. 361-363